Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўная служба лясоў Нідэрландаў наладзяць узаемадзеянне ў прыродаахоўнай сферы. Першым знакавым праектам можа стаць перадачай дзікіх коней пароды Konik Рэспубліканскаму ландшафтнаму заказніку «Налібоцкі». Адпаведная дамоўленасць была дасягнута падчас афіцыйнага візіту ў нашу краіну дэлегацыі з Нідэрландаў, паведамляе прэс-служба Мінлясгаса.
Гаворка, у прыватнасці, ідзе пра супрацоўніцтва ў галіне найноўшай прыродаахоўнай канцэпцыі — рэвайлдзінгу. Яна мае на ўвазе паэтапнае аднаўленне характэрных для рэгіёну высокапрадуктыўных экасістэм шляхам вяртання буйных жывёл у месцы іх спрадвечнага арэалу.
Першымі такімі жывёламі стануць дзікія коні пароды Konik. Нідэрланды плануюць перадаць Беларусі больш за 50 асобін гэтага віду. На дадзены момант бакі рыхтуюць усе неабходныя дакументы. Чакаецца, што жывёлы прыбудуць у Беларусь у пачатку лета, пасля чаго пачнецца іх адаптацыя.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/pryroda
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekalogiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/niderlandy
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-lyasnoy-gaspadarki