Загінулых знайшлі вечарам 22 сакавіка ў аўтамабілі, які знаходзіўся ў гаражы на вул.Сіманава. паведамляе БЕЛТА [1].
"Без прыкметаў гвалтоўнай смерці знойдзены целы 29-гадовага хлопца і 27-гадовай дзяўчыны. Ключ у аўтамабілі знаходзіўся ў замку запальвання, паліва ў баку адсутнічала. Па выніках правядзення першапачатковых мерапрыемстваў версію атручвання чадным газам следчыя лічаць адной з асноўных", - праінфармавалі ў Следчым камітэце.
Праваахоўнікам трэба высветліць дакладную прычыну і час смерці маладых людзей. Следчымі прызначана судова-медыцынская экспертыза, вытворчасць якой даручана спецыялістам Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-mogileve-paren-i-devushka-zadohnulis-v-garazhe-vyhlopnymi-gazami-341437-2019/
[2] http://zviazda.by/be/tags/magilyou