Абітурыентам прадставіцца ўнікальная магчымасць сустрэцца з кіраўніцтвам універсітэта, выкладчыкамі і студэнтами. Яны змогуць атрымаць вычарпальную інфармацыю пра паступленне, навучанне, умовы забеспячэння жыллём у інтэрнаце,студэнцкае жыццё і г.д.
З 9.00 у фае каля актавай залы будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі факультэтаў і інстытутаў, а таксама прафкама студэнтаў, студэнцкага савета і пярвічкі БРСМ універсітэта. Інстытут псіхалогіі арганіузе экспрэс-дыягностыку асобасных якасцей абітурыентаў з дапамогай графалагічнага аналізу подпісу. Адбудзецца дэфіле ў гістарычных касцюмах, арганізаванае факультэтам эстэтычнай адукацыі. На пляцоўках прафкама і студсавета абітурыентам будзе прапанавана напісаць ліст сабе — будучаму студэнту-першакурсніку БДПУ, у якім яны змогуць падзяліцца сваімі чаканнямі ад вучобы і студэнцтва.
Для абітурыентаў арганізуюць экскурсію па ўніверсітэце. Яны ўбачаць музей БДПУ, залу рэдкай кнігі, Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр адукацыйнай робататэхнікі, спартыўны комплекс і іншыя аб’екты.
У 11.00 пачнецца канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў — студэнтаў БДПУ. У пачатку канцэрта з прывітальным словам перад абітурыентамі і іх бацькамі выступіць рэктар БДПУ Аляксандр Іванавіч Жук.
Пасля канцэрта, а 12 гадзіне, пройдуць сустрэчы абітурыентаў з кіраўніцтвам факультэтаў і інстытутаў, падчас якіх абітурыенты даведаюцца пра спецыфіку навучання і сустрэнуцца з вядомымі выпускнікамі.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdpu
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzen-adkrytyh-dzvyarey
[3] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya