Яшчэ 1 лютага ў пасёлку Капцэвічы Петрыкаўскага раёна супрацоўнікі групы наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі РАУС наведаліся з праверкай у дом мясцовага 30-гадовага жыхара.
Ён ужо раней трапіў на ўлік да нарколага з-за спажывання опію па-за медыцынай. Аўтаматычна «засвяціўся» і ў полі зроку міліцыянераў. Дома ў мужчыны не знайшлі забароненых рэчываў. Але непадалёк ад плота таемная схованка ўсё ж была выкрыта. У ёй знаходзілася некалькі пакетаў, дзе ляжала крыху менш за 90 грамаў марыхуаны.
— 26 сакавіка Петрыкаўскім РАСК заведзена крымінальная справа па частцы 1 артыкула 328 КК Беларусі «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў», — паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў. — Ён прадугледжвае пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/farpost-spakoyu
[5] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[6] https://zviazda.by/be/tags/maryhuana
[7] https://zviazda.by/be/tags/petrykauski-rayon