Беларускі перавозчык адкрывае рэгулярныя палёты туды з 30 мая.
Як паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю ААТ «Белавія» Анастасія Навуменка, рэйсы па маршруце Мінск — Талін — Мінск будуць адбывацца чатыры разы на тыдзень з вылетам з нашай сталіцы ў 8.50 па панядзелках, чацвяргах і ў 15.50 па аўторках і суботах з прыбыццём у міжнародны аэрапорт Таліна імя Ленарта Меры. Зваротны рэйс плануецца рабіць з вылетам у 10.45 па панядзелках, чацвяргах і ў 17.45 па аўторках і суботах з прылётам у Нацыянальны аэрапорт «Мінск» (час для аэрапортаў указаны мясцовы).
Кошт авіябілетаў у адзін бок — ад 93 еўра, уключаючы таксы і зборы, і ад 178 еўра — туды-назад. Білеты ўжо ў продажы. Палёты плануецца рабіць на камфартабельным авіялайнеры Embraer 175, які ўмяшчае 76 пасажыраў. Пералёт зойме адну гадзіну 15 хвілін.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/transpart
[4] https://zviazda.by/be/tags/talin
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[6] https://zviazda.by/be/tags/belaviya-1