Давайце пастараемся запасціся бярозавым сокам і сёлета. (Бо мы ведаем, што ён — сапраўдная скарбніца вітамінаў!) Канец сакавіка — красавік — самы спрыяльны для гэтага час. У нашых беларускіх шыротах мноства бярозавых гаёў. Галоўнае — рабіць усё трэба правільна і беражліва, акуратна і прафесійна, каб ні адзін ляснічы ці інспектар не папракнуў. Напрыклад, наша дача знаходзіцца пад Лагойскам, вакол растуць бярозы. Падчас нарыхтоўкі соку мы строга захоўваем усе рэкамендацыі прафесіяналаў па зборы гэтага цудоўнага натуральнага напою.
1. Спачатку выбіраем бярозу, якая расце на ўзвышаным сонечным месцы і мае ў дыяметры не менш за 20—25 сантыметраў. З аднаго такога дрэва можна сабраць да 10—15 літраў за суткі.
2. Тэхналогія збору. Бяром і забіваем у ствол бярозы на вышыні 1—1,5 метра маленькі жалабок з гнуткай бляхі, заганяем яго на глыбіню да 2 сантыметраў, папярэдне прасвідраваўшы невялікую глыбокую адтуліну. Затым прымацоўваем да жалабка пластыкавую бутэльку або двайны цэлафанавы мяшок. Такая акуратнасць не прыводзіць да пашкоджання ствала выбранага дрэва, а падрыхтаваны жалабок накіроўвае струмень соку ў нашу ёмістасць. Усё як быццам проста і без шкоды для дрэўца!
3. Зліваем нарыхтаваны за суткі сок з нашых ёмістасцяў раніцай або вечарам у большыя ёмістасці, якія потым захоўваем у склепе ці падвале. З адной бярозы мы бяром «даніну» не больш як двое сутак, інакш дрэва можа аслабнуць, а гэтага дапускаць нельга. Бярозе патрэбна актыўнае і салодкае жыццё, што будзе надаваць ёй прыгажосць.
4. Пасля забору соку мы абавязкова замазваем кожную ранку глінай або садовым варам. У нашым выпадку кожная ранка хутка загойваецца і зарастае, а гэта значыць, што ўжо праз нейкі час бярозка зноў парадуе сваімі дарамі.
5. Сок бярозы — сапраўдны эліксір. Ён дапамагае кожнаму:
6. Захоўваем свежы бярозавы сок, гатовы да ўжывання, у 1,5—2-літровых слоіках у халадзільніку і робім гэта так, каб нам хапала яго на двое—трое сутак. Закручаны або закаркаваны сок можна захоўваць больш доўгі час у любым халаднаватым месцы і лепш за ўсё ў склепе або падвале, дзе вясной і летам халаднавата. У сок пры захоўванні ў вялікіх ёмістасцях мы дабаўляем скарынкі сухога жытняга хлеба і некалькі жменек сушанага вінаграду (разынак). Усёй нашай вялікай сям'і бярозавага соку хапае да самай вясны, таму мы з вітамінамі круглы год!
Яўген САЛАНОВІЧ, дачнік са шматгадовым вопытам
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/syameynaya-gazeta