Рэгіянальнае ўзаемадзеянне, парламенцкі дыялог, эканоміка, інвестыцыі і гуманітарны вектар — партнёрства Кітая і Беларусі ў разнастайных кірунках абмяркоўвалі намеснік старшыні Савета Рэспублікі, кіраўнік Беларускага саюза жанчын Мар'яна Шчоткіна і намеснік старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, старшыня Усекітайскай федэрацыі жанчын Шэнь Юэюэ.
Мар'яна Шчоткіна адзначыла, што з 2016 года, калі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Старшыня КНР Сі Цзіньпін падпісалі сумесную дэкларацыю аб устанаўленні адносін давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, пачалася новая эпоха адносін краін.
«Савет Рэспублікі — гэта палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва, і мы бачым яўныя перспектывы ў развіцця прамых кантактаў паміж рэгіёнамі Беларусі і Кітая. Ёсць ужо вельмі добры вопыт рэгіянальнага супрацоўніцтва. Гэта перш за ўсё правінцыі Гуандун, Хунань, Цзянсу, горад Чунцын. Такое ўзаемадзеянне дае рэальную аснову для развіцця супрацоўніцтва. І ў гэтым працэсе нашы міжпарламенцкія групы дружбы гатовыя актывізаваць усе працэсы ўзаемадзеяння паміж рэгіёнамі», — адзначыла Мар'яна Шчоткіна.
Асаблівыя сяброўскія адносіны ўсталяваліся не толькі паміж краінамі, але, па словах віцэ-спікера Савета Рэспублікі, паміж ёю і кітайскай калегай Шэнь Юэюэ.
Паводле слоў намесніка старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, двухбаковае партнёрства дынамічна развіваецца дзякуючы кіраўнікам краін і «зараз яны ўжо выйшлі на ўзровень узаемадавернага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства».
У аўторак кітайская дэлегацыя наведала Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень». Гэты праект — яскравы прыклад поўнамаштабнага двухбаковага супрацоўніцтва. Беларускі бок звярнуў увагу на неабходнасць прыцягнення ў індустрыяльны парк новых рэзідэнтаў і перадавых тэхналогій.
Дзве краіны гатовыя прыкладаць намаганні для рэалізацыі ўсіх дамоўленасцяў, якія былі дасягнуты раней.
Марыя ДАДАЛКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/maryya-dadalka
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki