Намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па МУР Мар'яна Шчоткіна на мінулым тыдні прымала ўдзел у першым форуме імпакт-інвестыцый (інвестыцый сацыяльнага ўздзеяння).
Як паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі, Мар'яна Шчоткіна праінфармавала аб тым, якая работа праводзіцца ў Беларусі па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Асаблівую ўвагу яна аддала сацыяльным аспектам, узаемадзеянню дзяржавы і бізнесу.
«Мы ведаем 17-ю мэту — партнёрства: нічога нельга зрабіць, калі не будзем разам. Дзяржава, бізнес і грамадства павінны працаваць у адным кірунку. Сацыяльныя праекты не даюць кароткатэрміновай аддачы ўкладзеных фінансаў, але яны з'яўляюцца неабходнай платформай для развіцця, павышэння іміджу. Для любой буйной кампаніі гэта іміджавыя інвестыцыі, падтрымка свайго брэнда», — падкрэсліла Мар'яна Шчоткіна.
Форум імпакт-інвестыцый стаў працягам першага Нацыянальнага форуму па ўстойлівым развіцці Беларусі, дзе таксама ўзнімалася тэма ўдзелу прадпрымальнікаў у сацыяльных праектах.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/mety-ustoylivaga-razviccya
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne