У пятніцу Брэст афіцыйна стаў культурнай сталіцай Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Сертыфікат, які пацвердзіў гэты статус, уручыў сустаршыня Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельнікаў СНД Міхаіл ШВЫДКОЙ.
Гэта ўрачыстая падзея адбылася на гала-канцэрце майстроў мастацтваў у брэсцкім комплексе «Вікторыя». Канцэрт сабраў многіх вядомых артыстаў і заслужаныя калектывы. У іх ліку — Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі, рускі народны аркестр «Масква», украінскае вакальна-інструментальнае трыа «Лелія», кампазітар Яўген Дога і спявак Рэнат Ібрагімаў. Да святочнай падзеі прымеркаваныя і выстаўка майстроў жывапісу, круглы стол «Інтэграцыя нацыянальных культур у сучасным свеце».
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/brest
[4] https://zviazda.by/be/tags/snd