Завод па вытворчасці лакаў і фарбаў узведзены ў свабоднай эканамічнай зоне «Брэст».
Прадпрыемства створана кампаніяй «Дыском», якая ўваходзіць у міжнародны канцэрн DAW SE (Германія), яно працягвае тэхналагічны ланцуг са створаных раней вытворчасцяў сухіх будаўнічых сумесяў і водна-дысперсійных фарбаў.
На заводзе наладжана вытворчасць алкідных лакаў і эмаляў па арыгінальных рэцэптурах. Магутнасць завода на першым этапе складзе тры тысячы тон прадукцыі ў год.
— Адкрыццём трэцяга па ліку завода ў Беларусі мы працягваем развіццё як нашай уласнай інвестыцыйнай палітыкі, так і дзяржаўнай стратэгіі па імпартазамяшчэнні. У будаўніцтва завода ўкладзена 2 мільёны еўра, тут створана 20 рабочых месцаў — сказаў генеральны дырэктар замежнага прадпрыемства «Дыском» Віктар НАУМАВЕЦ.
Большая частка прадукцыі брэсцкага прадпрыемства будзе накіроўвацца на экспарт, пастаўкі запланаваныя ў Расію, Украіну, Грузію.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/pramyslovasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/brest