У Пекіне створаць першы ў Кітаі цэнтр па даследаванні, рэстаўрацыі і ахове Вялікай кітайскай сцяны, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». [3]
Новый цэнтр будзе ў асноўным займацца рэстаўрацыяй участка Вялікай кітайскай сцяны Цзянькоў. Пры аднаўленні супрацоўнікі будуць адсочваць стан сцяны і весці дакументальны ўлік, каб сабраць матэрыялы для будучай работы па ахове помнікаў культуры.
Пa словах дырэктара Інстытута па абароне культурнай спадчыны Хуайжоў Чжан Туна, у цэнтры па рэстаўрацыі Вялікай кітайскай сцяны будуць працаваць археолагі, дызайнеры і рабочыя. Цзянькоў мае даўжыню 7952 метра. У 2006 годзе ў Кітаі пачаліся работы па ахове гэтага ўчастка Вялікай кітайскай сцяны.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya