Колькасць кітайскіх анлайн-карыстальнікаў музычных рэсурсаў дасягнула 576 млн чалавек, што складае амаль 70 працэнтаў ад агульнай колькасці інтэрнэт-карыстальнікаў у Кітаі. Пра гэта паведаміў Інфармацыйны інтэрнэт-цэнтр Кітая, які прадставіў даклад аб стане развіцця кітайскага сегмента Сеткі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Згодна з дакладам, каля 553 млн чалавек слухаюць музыку ў сетцы на мабільных тэлефонах, што на 8 працэнтаў больш у параўнанні з 2017 годам. Музычны анлайн-рынак Кітая прасунуўся наперад у садзейнічанні легальнаму праслухоўванню музыкі дзякуючы больш цеснаму супрацоўніцтву ў галіне аўтарскага права паміж кітайскімі музычнымі анлайн-платформамі, такімі як NetEase Cloud Music і Tencent Music, адзначаецца ў дакладзе.
96 працэнтаў кітайскіх спажыўцоў музычнага рынку слухаюць ліцэнзійны прадукт, што вышэй за сярэдні паказчык па свеце, які складае 62 працэнты, паведамляецца ў дакладзе са спасылкай на дадзеныя Міжнароднай федэрацыі вытворцаў фанаграм (IFPI).
У якасці новай формы прадстаўлення анлайн-музыкі кароткія відэаролікі прыцягваюць усё большую ўвагу асноўных кітайскіх музычных платформаў, у прыватнасці, у 2018 годзе былі зарэгістраваныя хуткае пранікненне анлайн-дадаткаў і значны рост колькасці карыстальнікаў сэрвісаў кароткіх відэаролікаў.
Паводле дадзеных дакладу, па стане на мінулы год у агульнай складанасці 648 млн кітайскіх карыстальнікаў за апошнія 6 месяцаў глядзелі кароткія відэаролікі ў сетцы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya