У жніўні гэтага года ў горадзе Уланчаб Аўтаномнага раёна Унутраная Манголія афіцыйна адкрыецца музей бульбы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». [3]
Музей займае плошчу 3500 квадратных метраў. З дапамогай высокіх тэхналогій наведвальнікі могуць пазнаёміцца з гісторыяй і культурай бульбы, даведацца аб яе сартах і спосабах вырошчвання і самім паспрабаваць прыгатаваць стравы з бульбы.
Горад Уланчаб мае доўгую гісторыю пасадкі бульбы. Па пасяўной плошчы і гадавому аб’ёму вытворчасці гэтай культуры Уланчаб займае першае месца ў Кітаі. Акрамя таго, у 2009 годзе горад быў названы радзімай бульбы Кітая.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya