У нумары за суботу, 6 красавіка, «Звязда» апублікавала [3] графік выязных прыёмаў грамадзян, якія праводзяць на гэтым тыдні ў Мінску і рэгіёнах супрацоўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта. Стала вядома, што ў графіку адбыліся змяненні.
Так, 10 красавіка начальнік галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Рыгор ШЛЫК з 14.00 будзе праводзіць прыём ва Уздзенскім райвыканкаме. А 11 красавіка намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Міцкевіч будзе працаваць у Смалявіцкім райвыканкаме з 14.00.
Усе астатнія час і месца прыёмаў з названага графіка застаюцца без змяненняў. Нагадаем, што запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.
Варвара МАРОЗАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/varvara-marozava
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] http://zviazda.by/be/news/20190405/1554486836-administracyya-prezidenta-pracyagvae-azhyccyaulyac-vyyaznyya-pryyomy
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyyazny-pryyom-gramadzyan