Па інфармацыі Мінсельгасхарча, па стане на ўчарашнюю раніцу ў краіне пасеяна 531,1 тысячы тон ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур, што складае 63,8 % ад плана.
Наперадзе раслінаводы Брэстчыны, якія засеялі 96,6 % запланаваных плошчаў. У тройцы лідараў таксама Гомельская (на 8 красавіка — 86,3 %) і Гродзенская (71,1 %) вобласці. Цалкам глеба пад сяўбу падрыхтавана ў Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцях. Дзякуючы добраму надвор'ю сяўба ідзе хуткімі тэмпамі, а яе вынікі нашмат апераджаюць мінулагоднія паказчыкі.
Варвара МАРОЗАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/varvara-marozava
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/selskaya-gaspadarka
[4] https://zviazda.by/be/tags/selskaya-gaspadarka