Да Адзінага дня занятасці, што пройдзе 25 красавіка, тут рыхтуюцца вельмі сур'ёзна.
Як расказалі газеце «Савецкі раён» [2] у гарадскім упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на кірмаш прыйдуць прадстаўнікі кадравых службаў прадпрыемстваў і арганізацый будаўнічай, гандлёвай, прамысловай, транспартнай галін як дзяржаўнай, так і прыватнай формаў уласнасці.
Свае вакансіі прапануюць прыблізна 17 арганізацый, але да даты правядзення іх колькасць можа яшчэ павялічыцца. Свой удзел у кірмашы ўжо пацвердзілі «Гомельжалезабетон», «Гомельпрамбуд», «Гомельдрэў», завод станочных вузлоў, «Камінтэрн». Усім патрабуюцца як рабочыя, так і інжынерна-тэхнічны персанал.
Члены грамадскіх аб'яднанняў раскажуць аб магчымасцях працаўладкавання інвалідаў. Упраўленне па працы разлічвае на ўдзел у мерапрыемстве прадстаўнікоў «Святлатэхнікі» і «Віпра».
Інфармацыю пра абарону правоў работнікаў можна будзе атрымаць у інспектараў прафсаюзаў. Супрацоўнікі падатковых органаў і спецыялісты ўпраўлення праінфармуюць аб перавагах самастойнай занятасці, перасялення, магчымасцях навучання запатрабаваным на рынку працы прафесіям.
Адзіны дзень занятасці пройдзе з 10 да 13 гадзін на вуліцы Пралетарскай, 18. Кірмаш вакансій стане карысным для беспрацоўных і не занятых у эканоміцы, якія сапраўды імкнуцца працаўладкавацца. «Вуду» кінуць нават тым, хто наогул не валодае якой-небудзь кваліфікацыяй.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://www.sovadmin.gov.by/index.php?option=com_content&view=category&layout=blog&id=134&Itemid=890
[3] https://zviazda.by/be/tags/kirmash-vakansiy
[4] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[5] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne