19 красавіка на тэлеканале «Беларусь 5» выйдзе новая праграма «Наша Алімпіяда».
Яе вядучы Генадзь Вайтовіч зладзіць «тэст-драйв» галоўных спартыўных аб'ектаў, якія прымуць кантынентальны форум, наведае трэніроўкі і даведаецца эксклюзіўную інфармацыю ў трэнераў беларускіх зборных, а таксама прапануе нашым спартсменам прайсці незвычайныя выпрабаванні.
Так, ужо ў першым выпуску праграмы вядучы праверыць на зручнасць для спартсменаў і балельшчыкаў стралковы комплекс імя маршала С. Цімашэнкі, старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі падзеліцца з гледачамі прагнозамі і чаканнямі ад спаборніцтваў па дынамічнай новай лёгкай атлетыцы — DNA, якія пройдуць у Мінску ўпершыню, а кандыдаткі ў зборную Беларусі па баскетболе 3х3 будуць спаборнічаць у меткасці, закідваючы ў кошык... бульбу з максімальнай адлегласці.
Акрамя таго, расказалі «Звяздзе» ў медыяхолдынгу, «Наша Алімпіяда» пакажа відэавізітоўкі лідараў беларускай нацыянальнай каманды, а гледачам прапануе праверыць спартыўныя веды.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen