У вёсцы Пустынкі Мсціслаўскага раёна, што на Магілёўшчыне, БРСМ адкрывае чарговы сезон рэспубліканскага міжканфесіянальнага дабрачыннага праекта «Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі».
Цэнтрам увагі моладзі на гэты раз стаў Пустынскі Свята-Успенскі мужчынскі манастыр і адна з трох яго гаючых крыніц — Ефрасіннеўская. Плануецца ачысціць тэрыторыю манастыра і прылеглыя да яго землі ад апалай лістоты і сухастою, закласці сад з 75 пладовых дрэў і паставіць лаўкі. Што датычыцца крыніцы, то ёсць жаданне рэканструяваць лесвіцу, якая вядзе да яе, і зрабіць над святым калодзежам навес. А каб людзям было зручна браць з яго ваду, плануецца ўладкаваць каптажную камеру.
Нагадаем, што рэспубліканская акцыя «Аднаўленне святынь Беларусі» рэалізуецца ў краіне з 2013 года. За гэты час добраахвотнікі БРСМ добраўпарадкавалі каля 1355 культавых аб'ектаў. У Год малой радзімы вырашана зрабіць акцэнт на водных крыніцах.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/brsm