Вырашэнне пытанняў, якія грамадзяне накіроўвалі для «Вялікай размовы», кантралюецца да самага іх выканання.
Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый МІЦКЕВІЧ на прыёме грамадзян і юрыдычных асоб у Смалявіцкім раёне. Паводле яго слоў, што датычыцца гэтага раёна, то было шэсць зваротаў. Частка з іх знаходзіцца ў стадыі рашэння.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што тэрміны выканання ў кожнай асобнай сітуацыі розныя — аднак іх трэба ўсё роўна выконваць. Напрыклад, для асфальтавання дарогі трэба прадугледзець выдзяленне сродкаў з бюджэту.
На прыём да Валерыя Міцкевіча запісалася каля 30 чалавек — і гэта не толькі людзі з гэтага раёна, але і са сталіцы, Мінскай і нават Гродзенскай абласцей, Віцебска. Якія тэмы абмяркоўваліся? Жыллёвае будаўніцтва, добраўпарадкаванне, якасць паслуг ЖКГ, асвятленне населеных пунктаў, зямельныя і працоўныя спрэчкі, дзейнасць фермерскіх гаспадарак, таварыстваў уласнікаў, будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы Нацыянальнага аэрапорта і звязанае з гэтым адсяленне жыхароў суседняй вёскі.
У пачатку наступнага тыдня выязныя прыёмы працягнуцца. 16 красавіка, у аўторак, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім РЫЖАНКОЎ з 11 гадзін будзе праводзіць прыём у Глускім райвыканкаме, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Віталь ВОЎК будзе ў гэты ж час працаваць у Расонскім райвыканкаме, а памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Іван ЛАЎРЫНОВІЧ у той жа дзень з 11 да 12 гадзін правядзе прамую тэлефонную лінію, а з 12.00 пачне прыём грамадзян.
Паводле БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyyazny-pryyom-gramadzyan