У кожнага свой каляндар,
Лісткі адрываем па-свойму.
На мой каляндарны закон —
Мне кожны лісток, як патрон
Падоранай лёсам абоймы.
Я ведаю, з кожным лістком
Бліжэюць снягі і завеі.
Але ж за заслонай завей
Таксама бліжэй і бліжэй
Вясновы праменьчык
надзеі.
Лісток рэжа час, як лязо —
Паперкай асобага гарту.
Хто ёсць ты — каваль
або цар —
У кожнага свой каляндар
І з гэтым спрачацца
не варта.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotaslova-yaugena-pyaseckaga