Бібліяноч, фестываль «Горад і кнігі», выстава арыгамі і Кубак свету па скачках на батуце — афіша «Звязды» з 15 па 21 красавіка.
Дзе: бібіліятэкі Мінска
Калі: 19 красавіка з 19.00 да 23.00
Колькі каштуе: бясплатна
Сёлета Нацыянальная бібліятэка Беларусі назвала свой маштабны праект «БібліяLІVE» — i абяцае акунуць кожнага наведвальніка Ў бурлівы вiр жыцця: музыка, віктарыны, модныя паказ, майстар-класы, трэнінгі в е удзелам псіхолагаў, дзіцячая пляцоўка i адмысловая YouTube-вечарынка...
Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа нацыянальнай акадэміі наук ператворыцца у лабараторыю i паспрабуе вывесці формулу «Бібліяночы»: тут правядуць нясумныя навуковыя лекцыі i творчыя майстэрні, пакажуць калейдаскоп унікальных cтарадаўніх кніг i iнтэрактыўныя кнiжныя выстаўкі, а таксама паставяць кулінарна-алхімічныя вопыты.
Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка, якая далучылася ды акцыі ўпершыню сумесна з Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкай, узяла максімальна блізкі для сябе кірунак «Аграсядзіба запрашае ...». У программа Вечар - інтэлектуальныя дэсанты i бардаўскія спевы, урокі бальных танцаў, а для тых, хто прытаміўся, - пасядзелкі в е блінамі І гарбатай.
Таксама ў свяце прымуць удзел навуковая бібліятэка БНТУ, бібліатэка Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы І Фундаментальная бібліятэка БДУ.
Дзе: «Корпус», Машэрава 9 пам.8
Калі: 19 красавіка а 19:00
Колькі каштуе: 10—20 рублёў
«Дзяўчаты спяваюць» — гэта фестываль, які культурны цэнтр «Корпус» робіць другі год запар. Мы сустракаем вясну буянствам фарбаў спявачак новай беларускай сцэны і надзеяй на гарачае лета і багаты ўраджай. 19 красавіка ў «Корпусе» выступяць Лиса, D. Jaza, duся і K3TYVANA — менавіта гэтыя дзяўчаты прыцягваюць увагу да сваёй творчасці ў апошні час.
Дзе: Нацыянальны гістарычны музей, вул. К. Маркса, 12
Калі: па 24 красавіка
Колькі каштуе: удакладняць у касе
Работы пераможцаў і прызёраў штогадовага творчага конкурсу «Міжнародная інтэрнэт-алімпіяда па арыгамі» - найярчэйшай падзеі ў свеце арыгамі - стануць галоўнымі экспанатамі выставы. Гэтыя творы не толькі эстэтычна прывабныя, але і здольныя здзівіць гледача тэхнічнай складанасцю, фантазійнай формы і колеру. Таксама экспазіцыя прадэманструе спецыяльна створаныя макеты, якія дазваляюць зазірнуць «унутр» папяровых фігурак.
У наведвальнікаў выставы будзе не толькі магчымасць праназіраць метамарфозы папяровага ліста, але і панесці часцінку японскай культуры з сабой, асвоіўшы асновы мастацтва арыгамі падчас спецыяльных майстар-класаў для дарослых і дзяцей у дні правядзення выставы.
Запіс на майстар-класы па тэлефоне + 375-17-327-43-22.
Дзе: Навуковая бібліятэка БНТУ вул. Я. Коласа, 16
Калі:19 і 20 красавіка
Колькі каштуе: бясплатна
Сустрэчы з Марыям Петрасян, Наталляй Шчэрба, майстар-класы ад Канстанціна Мiльчына і Антона Ламаева, літаратурныя экскурсіі, квіз з пытаннямі ад беларускіх аўтараў і самі аўтары. Праграма налічвае больш за 150 мерапрыемстваў і актыўнасцяў.
На фестывалі будуць працаваць 7 пляцовак: дзіцячая, маладзёжная, экспертная, пляцоўка гучных чытанняў, а таксама стол майстар-класаў і літаратурных гульняў. Як заўсёды, цэнтрам фестывалю будуць выстава hand-made герояў з сучасных кніг «Усмешлівыя Цуды» і «Ліхтар» — бібліятэка лепшых дзіцячых і падлеткавых кніг года (па версіі экспертаў фестывалю). Упершыню ў нефармальнай абстаноўцы за літаратурным гарбатай Kali Laska можна будзе задаць пытанні аўтарам і ўзяць аўтографы.
Тэмы 2019 года: Двухмоўныя чытаннi / Ілюстрацыя / Чытанні для самых маленькіх / Літкрытыка і блогінг / Літаратурныя экскурсіі.
Арганізатары фестывалю падрыхтавалі некалькi літаратурных падарожжаў па Мінску. 18 красавiка "Мінск авантурны" - экскурсія па матывах серыі раманаў "Авантуры Пранціша Вырвіча" Людмілы Рублеўскай. У першы фестывальны вечар, 19 красавіка, Ганна Севярынец правядзе экскурсію па матывах сваёй кнігі "Гасцініца Бельгія"
Дзе: Мінск-Арэна, пр-т Пераможцаў, 111
Калі: 20 красавіка ў 12: 00 і 21 красавіка а 10:00
Колькі каштуе: бясплатна
170 спартсменаў з 33 краін прымуць удзел у этапе Кубка свету па скачках на батуце. Спаборніцтвы, якія пройдуць пад скляпеннямі «Мінск-Арэны» 20-21 красавіка, стануць тэставымі да II Еўрапейскіх гульняў. У беларускіх заўзятараў будзе магчымасць убачыць усіх зорак гэтага відовішчнага віду спорту: алімпійскіх чэмпіёнаў, пераможцаў і прызёраў чэмпіянатаў і этапаў Кубка свету. Дадатковай матывацыі спартсменам дадасць і той факт, што разам з сусветным форумам у Японіі, запаветныя пропускi на Алімпіяду ў Токіа можна будзе атрымаць па выніках кубкавых этапаў. Дон Дон, Тую Сяа, Гаа Лей, Даiкi Кiшы, Дзмітрый Ушакоў, Разанаа Макленан, Яна Паўлава, Жу Ксюiнь - спіс зорных удзельнікаў мiнскага этапу можна працягваць доўга. Сярод галоўных прэтэндэнтаў на медалі і беларускія батутысты. У мужчынскай камандзе добрыя шанцы на поспех у алімпійскага чэмпіёна Рыа-дэ-Жанейра Уладзіслава Ганчарова, двухразовага чэмпіёна свету Алега Рабцава, аднаго з самых перспектыўных маладых спартсменаў свету Івана Літвіновіча. Таксама ў складзе Мікіта Ільін і Арцём Жук, якія таксама не раз падымаліся на п'едэсталы самых прэстыжных спаборніцтваў. У жаночай камандзе - тытулаваныя Марыя Махарынская, Ганна Ганчарова і Валянціна Багамолава.
Па выніках мінулага сезону Уладзіслаў Ганчароў выйграў агульны залік Кубка свету, другім стаў Алег Рабцаў. Разам беларусы перамаглі і ў сінхронных скачках. Паспяхова зборная нашай краіны пачала новы спаборніцкі год: на першым этапе Кубка свету ў Баку Уладзіслаў Ганчароў атрымаў золата ў індывідуальных скачках, а Валянціна Багамолава і Ангеліна Хацяна перамаглі ў сінхроне.
Дзе: Прайм Хол, пр-т Пераможцаў, 65
Калі: 19 красавіка ў 09:00
Колькі каштуе: бясплатна, трэба зарэгістравацца [3]
19 красавіка ўпершыню ў Мінску пройдзе бясплатная кейс-канферэнцыя для кіраўнікоў Бітрыкс24.Day. Толькі практыка, анлайн-дэманстрацыі і персанальныя кансультацыі. Вы не проста пачуеце, як падрыхтаваць бізнес-працэсы і каманду, але і ўбачыце на майстар-класах і на стэндах, як вырашыць задачы вашага бізнесу з дапамогай канкрэтных інструментаў на Бiтрыкс24.
Што адрознівае Бiтрыкс24.Day ад іншых канферэнцый?
Дзе: Парк Перамогі, пр-т Пераможцаў
Калі: 20 красавіка
Колькі каштуе: 21-38 рублёў, патрэбна рэгістрацыя [4]
20 красавіка ў мінскім парку Перамогі (арка каля Стэлы) пройдзе забег, прысвечаны выкананню абяцанняў самім сабе. Вы зможаце прабегчы на выбар дыстанцыі на 1.5, 3,5, 10 або 15 км.
Як часта вы даеце сабе слова зрабіць нешта асаблівае: схуднець, вывучыць англійскую, пачаць падарожнічаць? Гэты спіс можна працягваць да бясконцасці, таму што ў кожнага свае імкненні, ды толькі ці часта мы даводзім жаданае да канца? Не хапае часу, сіл, матывацыі... Калі вы чакалі нейкі знак, то вось ён! Забег - выдатная магчымасць пачаць ажыццяўляць задуманае. Вы зможаце даць сабе абяцанне або паставіць мэту - на год, на сезон, на жыццё, якія запішаце на сваім стартавым нумары, і гэта стане пачатковай кропкай, адкуль пачнецца рух у бок дасягненні.
Яшчэ адна мэта забегу # ЯОбещаю - дапамагчы сабраць сродкі на лячэнне падапечных фонду «Шанец» з анкалагічнымі захворваннямі. Усе жадаючыя падтрымаць ідэю дапамогі хворым на рак дзецям могуць зрабіць ахвяраванне на любую суму ў Фонд «Шанс» з паметкай «бег». Дарэчы, зрабіўшы ахвяраванне ад 2 рублёў і вышэй, вы атрымаеце памятны сувенір.
На забегу вас чакае: круты медаль усім удзельнікам (метал, ліццё), імянны нумар (на якім вы напішыце сваё абяцанне), чып-таймінг з вынікамі анлайн і на папяровым носьбіце (на дыстанцыях 5, 10 і 15 км), віншавальная паштоўка ў гонар Вялікадня, фудтракi з ежай і гарачыя кава, чай (не ўваходзяць у кошт забегу), інфармацыйны буклет з акцыямі ад партнёраў, месца для захоўвання рэчаў, месца для пераапранання, першая медыцынская дапамога, вядучы, дыджэй і забаўляльная праграма.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] http://zviazda.by/be/news/20190412/1555089725-chamu-varta-ne-prapuscic-bibliyanoch-2019
[3] https://bitrix24day.by/2019/?utm_source=%20afisha_tut_by&utm_medium=anons%20&utm_campaign=%20afisha_tut_by_%20anons
[4] https://improve.by/2019-ya-obeshhayu/
[5] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic