Сянган і Беларусь дамовіліся аб узаемным прадаўжэнні тэрміну бязвізавага знаходжання.
Дэпартамент па справах міграцыі адміністрацыі САР Сянган абвясціў, што падоўжаны з 14 да 30 дзён бязвізавы тэрмін знаходжання для пастаянных жыхароў САР Сянган і грамадзян Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі іншага боку, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
З 10 красавіка ўладальнікі пашпартоў САР Сянган могуць без афармлення візы адправіцца падарожнічаць ў Беларусь на тэрмін да 30 дзён, а трымальнікі беларускіх пашпартоў таксама на працягу 30 дзён могуць без візы наведваць Сянган.
Афіцыйны прадстаўнік дэпартамента па справах міграцыі адміністрацыі САР Сянган адзначыў, што для прасоўвання кантактаў і супрацоўніцтва паміж Сянганам і краінамі ўздоўж "Пояса і шляху", адміністрацыя САР Сянган пастаянна праводзіць кансультацыі з урадамі адпаведных краін. За апошнія два гады 8 краін - Тога, Барбадас, Беларусь, Антыгуа і Барбуда, Балівія, М'янма, Панама, Арменія далі ўладальнікам пашпартоў САР Сянган магчымасць бязвізавага ўезду альбо афармлення візы па прыбыцці.
На дадзены момант, колькасць краін і раёнаў, якія далі ўладальнікам пашпартоў САР Сянган магчымасць бязвізавага ўезду альбо афармлення візы па прыбыцці, дасягнула 165.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya