У гэтым годзе Кітай мае намер стварыць па меншай меры 80 млн му (5,33 млн га) ворных зямель высокага стандарту, заявілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
З 2011 года Кітай пачаў развіваць сельгасугоддзі, якія ўстойлівыя да засухі і паводкі, для забеспячэння харчовай бяспекі. Да канца 2018 гадоў ў краіне было створана 640 млн му падобных тэрыторый, што дазволіла павялічыць ўраджай збожжавых з кожнага му ў сярэднім на 100 кг.
Спажыванне вады, угнаенняў і пестыцыдаў на кожным му такіх палеткаў скарацілася на 24,3, 13,8 і 19,1 працэнта адпаведна. Стварэнне большай колькасці высокаўраджайных ворных угоддзяў, павышэнне ўзроўню механізацыі сельскай гаспадаркі і паляпшэнне сартоў збожжавых культур дапамагаюць Кітаю ў захаванні дамінуючага становішча на сусветным рынку збожжа, адзначыў Чжан Сяашань, член Акадэміі грамадскіх навук Кітая.
Кітай плануе давесці плошчу раллі высокага стандарту да 800 млн му да 2020 года і да 1 млрд му — да 2022 года. У цяперашні час дзве трэці ворных зямель краіны складаюць сярэдне-і нізкаўражайныя ўгоддзі. Для паловы з іх не хапае ірыгацыйных аб’ектаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya