У Пекіне апублікавана «Сіняя кніга аб развіцці будаўніцтва» Аднаго паяса, аднаго шляху «-2019», у якой зроблены высновы аб будаўніцтве «Пояса і шляху» на працягу мінулых 5 гадоў, перадае перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
«Сіняя кніга» была распрацаваная Цэнтрам вывучэння ініцыятывы «Пояс і шлях» пры Кітайскай акадэміі грамадскіх навук, Фондам рэформаў і развіцця Кітайскай міжнароднай траставай і інвестыцыйнай карпарацыі (CITIC) і Вышэйшым еўразійскім інстытутам Універсітэта Кітайскай акадэміі грамадскіх навук.
У кнізе ўтрымліваецца вялікая колькасць прыкладаў і дадзеных, якія дэманструюць ролю ініцыятывы «Пояс і шлях» у развіцці двухбаковых і шматбаковых адносін паміж Кітаем і Цэнтральнай Азіяй, Паўднёвым Каўказам, Заходняй Азіяй, Паўднёвай Азіяй, Афрыкай, Паўночнай Еўропай.
Статыстыка сведчыць, што дзякуючы пяцигадоваму будаўніцтву «Пояса і шляху» паступова павышаецца ўзровень гандлёвага супрацоўніцтва паміж Кітаем і краінамі ўздоўж дадзенага маршруту. Доля экспарту Кітая ў краіны «Пояса і шляху» працягвае расці.
У кнізе таксама адзначаецца, што ініцыятыва «Пояс і шлях» не толькі значна спрыяла лібералізацыі і спрашчэнню кітайскіх інвестыцый, але і зрабіла знешнія інвестыцыі КНР важным рухавіком росту прамых знешніх інвестыцый у глабальным маштабе.
Паводле слоў старшыні Фонду рэформаў і развіцця CITIC Кун Даня, будаўніцтва «Пояса і шляху» з першапачатковага праекта ператварылася ў «вышынны будынак». У ходзе выканання «чыставога аздаблення» ў гэтым «будынку» неабходна прытрымлівацца прынцыпу «сумесных кансультацый, сумеснага будаўніцтва і сумеснага выкарыстання», паважаць суверэнітэт дзяржаў і разнастайнасць цывілізацый.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya