Сацыял-дэмакратычная партыя (СДП) перамагла на парламенцкіх выбарах у Фінляндыі, што прайшлі 14 красавіка, паведамляе [1] БЕЛТА са спасылкай на Euronews.
Па выніках падліку амаль 100% галасоў СДП набірае 17,7%. Яе бліжэйшы супернік, нацыяналістычны рух "Сапраўдных фінаў", атрымлівае 17,5%.
Упершыню ў гісторыі Фінляндыі на выбарах у парламент ні адна з партый не набрала 20% галасоў выбаршчыкаў. Канчатковыя афіцыйныя вынікі будуць апублікаваныя 17 красавіка. Пасля зацвярджэння гэтых вынікаў лідары партый павінны пачаць перамовы для фарміравання урадавай кааліцыі большасці ў парламенце, пасля чаго будуць прызначаныя прэм'ер-міністр і члены кабінета.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/sotsial-demokraticheskaja-partija-pobedila-na-parlamentskih-vyborah-v-finljandii-343959-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/finlyandyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/parlamenckiya-vybary-1