У красавіцкім нумары часопіса “Алеся” [3] – расповед пра добрага сябра беларускай літаратуры і культуры доктара філалагічных навук з Пекіна спадарыню Чжан Хуэйцінь.
Гэтую жанчыну добра ведаюць у гуманітарным асяроддзі Рэспублікі Беларусь. Чжан Хуэйцінь – ініцыятар стварэння аднаго з першых цэнтраў даследвання Беларусі. Менавіта яна спрыяла нараджэнню гэтага беларуска-кітайскага праекта ў Другім Пекінскім універсітэце замежных моў. Многія вучні спадарыні Чжан Хуэйцінь пабывалі ў Беларусі на стажыроўках, навуковых практыках. Даследчыца разам з іншымі кітайскімі калегамі ўваходзіць у склад Міжнароднага рэдакцыйнага савета кніжнай серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая”. Дзякуючы падказкам Чжан Хуэйцінь у Беларусі была выдадзена на беларускай і кітайскай мовах кніга вершаў класіка кітайскай паэзіі Су Шы “Подых усходняга схілу”.
Дарэчы, за сваю руплівасць у развіцці беларуска-кітайскіх сувязяў доктар філалагічных навук Чжан Хуэйцінь адзначана Падзякай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Алесь КАРЛЮКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://zviazda.by/be/edition/alesya
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya