Шосты "Лялечны квартал" пройдзе ў час фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" з 10 па 16 ліпеня на сцэне беларускага тэатра "Лялька", піша [1] БЕЛТА са спасылкай на дырэкцыю фестывалю.
Гэтым летам два калектывы прыедуць на "Славянскі базар" з Санкт-Пецярбурга і пакажуць філасофскую прытчу "Дзюймовачка" і забаўляльна-пазнавальны спектакль для дзяцей і дарослых "Мы да вас заехалі на гадзіну, або Ці лёгка быць артыстам". Прагучаць, як і ў мінулым годзе, гогалеўскія матывы: пермскія лялечнікі пакажуць гледачам тэатральную фантазію "Ноч перад Калядамі". Кіеўскі муніцыпальны акадэмічны тэатр лялек прывязе музычную казку "Була у зайчика хатинка". Віцебскі тэатр "Лялька" традыцыйна парадуе пастаноўкай "Брэменскія музыкі", якой штогод адкрываецца "Лялечны квартал", імправізацыяй "Казкі пра казку", а таксама новай прэм'ерай для дарослых пра Марка Шагала "Мастак. Вяртанне ў Віцебск". Усяго свае лепшыя пастаноўкі пакажуць 9 калектываў з Беларусі, Расіі і Украіны.
У мінулым годзе "Лялечны квартал" адзначыў пяцігоддзе. Праект стаў адным з брэндаў фестывальнага Віцебска, пастаноўкі праходзяць з аншлагамі. У 2018 годзе больш за 1,6 тыс. гледачоў наведалі спектаклі "Лялечнага квартала", білеты на некаторыя пастаноўкі былі раскуплены да старту "Славянскага базару".
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/luchshie-spektakli-na-slavjanskom-bazare-pokazhut-kukolniki-belarusi-rossii-i-ukrainy-343951-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/lyalechny-teatr
[3] https://zviazda.by/be/tags/vicebs
[4] https://zviazda.by/be/tags/slavyanski-bazar-u-vicebsku