Адбылося гэта пад Салігорскам – у рудніку другога рудаўпраўлення.
Тут з-за узгарання падземнага медпункта і задымлення горных вырабатак галоўных накірункаў гарызонту (445 метраў) давялося эвакуіраваць людзей.
Пасля здарэння быў уведзены ў дзеянне план ліквідацыі аварыі па рудніку. Усіх работнікаў вывелі на паверхню. Горнаратавальнікі ваенізаванага атрада прадпрыемства лакалізавалі і ліквідавалі ачаг узгарання. Вытворчы працэс не спыняўся. Ніхто не пацярпеў, паведамілі ў ААТ “Беларуськалій”.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/saligorsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/shahty
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne