Афіцыйны прадстаўнік парыжскіх пажарных Габрыэль Плюс заявіў, што ратавальнікам удалося ліквідаваць пажар ў палаючым храме.
Ратавальнікі працягваюць сачыць за астатнімі ачагамі і астуджаць гарачыя канструкцыі, у тым ліку апорныя, каб гарэнне не аднавілася, паведамляе Le Figaro [1].
Прэзідэнт Макрон запусціў міжнародную фандрайзінгавую кампанію для збору сродкаў на аднаўленне храма. Мясцовы бізнэсовец Франсуа-Анры Піно сказаў пра гатоўнасць вылучыць 100 млн еўра з фондаў кампаніі Artemis.
Пажар у саборы Нотр-Дам успыхнуў [2] вечарам 15 красавіка. У выніку абрынуліся шпіль і дах будынка. Канструкцыю удалося выратаваць ад поўнага разбурэння. Таксама ацалелі каштоўныя рэліквіі, якія захоўваюцца ў саборы.
Спасылкі
[1] http://www.lefigaro.fr/flash-actu/l-incendie-de-notre-dame-de-paris-est-maitrise-20190416
[2] http://zviazda.by/be/news/20190415/1555359901-u-sabory-paryzhskay-bozhay-maci-mocny-pazhar-abrynulisya-dah-i-shpil
[3] https://zviazda.by/be/tags/paryzh
[4] https://zviazda.by/be/tags/pazhar