Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 красавіка зробіць афіцыйны візіт у Турцыю, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы правядзе ў Анкары перагаворы з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Сустрэча двух лідараў пройдзе у вузкім фармаце і пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Бакі абмяркуюць [2] палітычныя пытанні, развіццё гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, яго напаўненне новымі ўзаемавыгаднымі праектамі. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена інвестыцыйнаму супрацоўніцтву і мерам па забеспячэнні збалансаванага гандлю. Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне пакета міжнародных дакументаў.
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/ofitsialnyj-vizit-v-turtsiju-20884/
[2] http://zviazda.by/be/news/20190415/1555320102-prezident-raskazau-shto-budze-abmyarkouvac-na-peramovah-z-erdaganam
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/turcyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/redzhep-taip-erdagan-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka