Суд вызваліў з-пад варты пазафракцыйнага народнага дэпутата Украіны Надзею Саўчанка і валанцёра Уладзіміра Рубана, якіх абвіначвалі ў падрыхтоўцы тэрактаў. Пра гэта паведамляе УНІАН [1].
Сёння, 16 красавіка, скончыўся тэрмін арышту падсудных. "Саўчанка і Рубан выйшлі з клеткі. Меры стрымання ніякай няма", - напісаў у сваім Facebook Уладзімір Рыбін — бацька адваката Валянціна Рыбіна, які абараняе інтарэсы Уладзіміра Рубана.
Цяпер вызначаецца дата наступнага пасяджэння суда, на якім бок абвінавачвання можа прадставіць новае хадайніцтва адносна меры стрымання.
Саўчанку і Рубана падазраюць у падрыхтоўцы тэрактаў і дзяржаўнага перавароту. Па дадзеных следства, яны планавалі абстраляць будынак ва ўрадавым квартале Кіева і забіць кіраўніцтва дзяржавы, а таксама захапіць будынак Вярхоўнай Рады. Таксама праваахоўнікі задакументавалі факт перавозкі Саўчанкай і Рубанам у лістападзе 2017 года зброі з непадкантрольнай Украіне тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей для здзяйснення тэрактаў.
Спасылкі
[1] https://www.unian.net/politics/10517727-savchenko-i-rubana-osvobodili-iz-pod-strazhi-v-zale-suda-video.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-sauchanka
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukraina