На Беларускай чыгунцы запрацаваў яшчэ адзін канал сувязі з пасажырамі — чат-бот у месанджарах Telegram, Viber і WhatsApp, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.
З дапамогай яго ажыццяўляецца інфармацыйная падтрымка дыстанцыйных каналаў продажаў праязных дакументаў (праз інтэрнэт), сітуацыйная дапамога фізічна аслабленым асобам, а таксама дапамога ва ўрэгуляванні нестандартных сітуацый пры атрыманні пасажырамі паслуг чыгуначнага транспарту.
Знайсці віртуальнага суразмоўцу можна ў раздзеле “Кантакт-цэнтр” сайтаў rw.by, rasp.rw.by. Таксама можна набраць у палях пошуку Telegram - brail_bot, у Viber - brailbot. Да канца месяца чат-бот будзе працаваць у тэставым рэжыме.
Аналагічныя пытанні можна вырашыць таксама па нумары тэлефона 151 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі, які запрацаваў на БЧ з 15 сакавіка.
У прэс-цэнтры магістралі нагадалі, што адзіны канал прадстаўлення інфармацыі даведачнага характару па правілах перавозак і паслугах, што аказваюцца на Беларускай чыгунцы, працуе ў кругласутачным рэжыме па нумары тэлефона 105.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka
[2] https://zviazda.by/be/tags/telegram
[3] https://zviazda.by/be/tags/viber
[4] https://zviazda.by/be/tags/whatsapp
[5] https://zviazda.by/be/tags/vayber