З 24 па 27 красавіка ў дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня” ў Мядзельскім раёне пройдзе абласны злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў руху. Пра гэта паведамляе сайт МУС.
Свае раёны на ім прадставяць каманды-пераможцы адборачных этапаў. У кожнай з іх будзе па восем школьнікаў: па чатыры хлопчыка і дзяўчынкі.
Напярэдадні ў Мінскай вобласці прайшлі адборачныя этапы, падчас якіх удзельнікі раённых каманд, што прадстаўляюць розныя школы, спаборнічалі ў конкурсах “Тэарэтычны экзамен на веданне ПДД”, “Аказанне першай дапамогі пацярпелым”, “Фігурнае ваджэнне веласіпеда” і “Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне”.
Зараз школьнік актыўна рыхтуюцца да чарговага этапу: паўтараюць ПДД і асновы медпадрыхтоўкі, праводзяць трэніроўкі на веласіпедах і рэпетыцыі выступленняў.
Каманда-пераможца абласнога этапу прадставіць Мінскую вобласць на рэспубліканскім.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zubranya-1
[2] https://zviazda.by/be/tags/yunyya-inspektary-ruhu
[3] https://zviazda.by/be/tags/mus
[4] https://zviazda.by/be/tags/minshchyna-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/spabornictvy