На беларускім прадпрыемстве «Штадлер Мінск» выраблены першы кузаў дызель-цягніка FLІRT для славенскага дзяржаўнага чыгуначнага аператара. У найбліжэйшы час яго даставяць на завод Stadler у Польшчы для далейшых этапаў вытворчасці: зборкі і запуску.
Кантракт паміж кампаніяй Stadler і славенскім аператарам быў падпісаны ў красавіку мінулага года. Заказ на цягнікі змешанай цягі ўключае распрацоўку, вытворчасць і пастаўку 5 трохвагонных дызель-цягнікоў, 11 чатырохвагонных электрацягнікоў і 10 трохвагонных двухпавярховых электрацягнікоў. Усяго кантракт прадугледжвае опцыю на пастаўку 26 дадатковых цягнікоў, а кошт яго ацэньваецца прыкладна ў 170 мільёнаў еўра.
Некаторыя вытворчыя стадыі, такія як зварка і афарбоўка першых кузаваў для дызель-цягніка FLІRT DMU, ажыццяўляліся на прадпрыемстве «Штадлер Мінск». Кузавы пафарбаваныя ў адпаведнасці з дызайнам славенскага аператара і ўжо лёгка пазнаюцца на вытворчай пляцоўцы. Першы кузаў быў адпраўлены з Фаніпаля аўтамабільным транспартам на прадпрыемства Stadler у Польшчы для рэалізацыі далейшых вытворчых стадый.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/cyagnik
[4] https://zviazda.by/be/tags/shtadler-minsk