КНДР 17 красавіка выпрабавала новую зброю. На тэставым запуску прысутнічаў лідар краіны Кім Чэн Ын, паведамляе [1] БЕЛТА са спасылкай на Ёнхап.
Якое менавіта зброю было выпрабаванае, не ўдакладняецца, аднак, паводле слоў ваенных чыноўнікаў паўднёвакарэйскага боку, гэта можа быць кіраваная ракета блізкага радыусу дзеяння з далёкасцю каля 20 км альбо тактычныя крылатыя ракеты.
Паведамляецца, што дадзены візіт Кім Чэн Ына на выпрабаванне новай зброі з'яўляецца першым з лістапада 2018 года.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/kndr-ispytala-novoe-oruzhie-344440-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kndr
[3] https://zviazda.by/be/tags/zbroya
[4] https://zviazda.by/be/tags/kim-chen-yn