Індыйскія кампаніі зацікаўлены ў развіцці сумесных праектаў рознага фармату з Беларуссю, у тым ліку ў рамках работы беларуска-індыйскага інвестыцыйнага кластара, размешчанага ў асобай эканамічнай зоне "Брэміна-Орша". Аб гэтым БЕЛТА [1] паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Індыі.
Кіраўнік беларускай дыпмісіі ў гэтай краіне Андрэй Ржавускі наведаў горад Пуна (штат Махараштра). Паездка дыпламата арганізавана па запрашэнні Канфедэрацыі індыйскай прамысловасці і з'яўляецца часткай рэгіянальнага турнэ пасла. Яно праходзіць у рамках падрыхтоўкі беларуска-індыйскага інвестыцыйнага форуму.
Андрэй Ржавускі прыняў удзел у інтэрактыўнай сесіі з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці штата Махараштра, дзе прэзентаваў інвестыцыйна-экспартны патэнцыял Беларусі. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі ідэі і праекты развіцця беларуска-індыйскага супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці, фармацэўтыкі, лічбавых тэхналогій, тэкстыльнай і нафтахімічнай вытворчасці, турызму і іншых.
"Прадстаўнікі больш як дзесяці індыйскіх кампаній выказалі цікавасць у развіцці сумесных праектаў рознага фармату з Рэспублікай Беларусь, у тым ліку ў рамках развіцця беларуска-індыйскага інвестыцыйнага кластара (АЭЗ "Брэміна-Орша"), - адзначылі ў пасольстве. - Дасягнута дамоўленасць аб развіцці адпаведных узаемавыгадных праектаў і прапрацоўцы візітаў зацікаўленых кампаній у Беларусь".
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/indyjskija-kampanii-zatsikauleny-u-razvitstsi-sumesnyh-z-belarussju-praektau-77445-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus-i-indyya