Расійскі ўрад забараніў экспарт ва Украіну расійскай нафты і нафтапрадуктаў, а таксама ўвоз украінскай прадукцыі машынабудавання, паведамляе [1] ВВС.
Паводле заявы прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева, з 1 чэрвеня расійскую нафту, вугаль і нафтапрадукты можна будзе вывозіць ва Украіну толькі на падставе спецыяльных дазволаў.
Паводле яго слоў, гэта мера ў адказ на санкцыі, уведзеныя кабінетам міністраў Украіны. "У гэтых умовах мы вымушаныя свае інтарэсы абараняць і прыняць меры ў адказ", - патлумачыў Мядзведзеў.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-47976354
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukraina