Аўтамабіль, які рухаўся ад пр. Незалежнасці ў бок вул. Рагачоўскай, на пешаходным пераходзе наехаў на веласіпедыста, паведамляе [1] ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
ДТЗ здарылася 17 красавіка. Паводле папярэдняй інфармацыі, веласіпедыст, які рухаўся паралельна аўтамабілю Opel Zafira, выехаў на пераход, не спешыўшыся, і трапіў пад колы машыны. Мужчыну даставілі ў бальніцу. Праводзіцца праверка.
З пачатку года ў сталіцы зафіксавана сем ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў.
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/ru/news/901
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz