Украінцы пачалі паведамляць у сацсетках, што атрымліваюць тэлефонныя званкі, у якіх ім прайграваецца запіс звароту Пятра Парашэнкі. Прэзідэнт Украіны просіць прыйсці на выбары 21 красавіка і падтрымаць яго курс.
Як паведамляе ЛІГА.net [1], у штабе Парашэнкі пацвердзілі, што выкарыстоўваюць "званок прэзідэнта" выбаршчыкам. Там таксама апублікавалі аўдыёзапіс тэлефоннага звароту.
"Добры дзень, гэта Пётр Парашэнка, прэзідэнт Украіны. 21 красавіка - вырашальны дзень, які вызначыць лёс краіны. Прашу вас падтрымаць мой курс", - кажа прэзідэнт.
Ён таксама падкрэслівае, што яго курс - гэта "дэмакратыя і годнасць", "стабільная грыўня", а таксама шлях у ЕС і НАТА. "Падтрымайце моцную Украіну, а не краіну, якая ўпадзе на калені", - сказаў на заканчэнне прэзідэнт у запісе. Нагадаем, па дадзеных сацапытання сацыялагічнай групы "Рэйтынг", у другім туры прэзідэнцкіх выбараў шоўмена Уладзіміра Зяленскага маюць намер падтрымаць 58% украінцаў, дзеючага кіраўніка дзяржавы Пятра Парашэнкі - 22%, не вызначыліся - 20%.
Спасылкі
[1] https://tech.liga.net/technology/novosti/poroshenko-vam-zvonil-da-eto-deystvitelno-on-audiozapis?utm_source=telegram&utm_medium=liga_live&utm_campaign=Social
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-prezidenta-ukrainy
[3] https://zviazda.by/be/tags/pyotr-parashenka