Беларусь даўно накіравала Маскве свае прапановы па паглыбленні інтэграцыі. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, адказваючы на пытанне журналістаў пра тое, ці атрымала Беларусь ад расійскага боку прапановы па інтэграцыі, пра што напярэдадні заявіў прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, перадае БЕЛТА [1].
"Мы ўжо даўно накіравалі нашы прапановы ў адказ. Яны знаходзяцца на разглядзе ў Маскве. Пасля вывучэння гэтых прапаноў рабочая група пачне больш актыўна працаваць над рэалізацыяй нашай канцэпцыі па далейшым паглыбленні інтэграцыі", - сказаў Уладзімір Макей.
Паводле яго слоў, прапановы беларускага боку ахопліваюць усе сферы супрацоўніцтва дзвюх краін. Уладзімір Макей пакуль не стаў канкрэтызаваць, якія менавіта гэтыя прапановы, адзначыўшы, што "не трэба забягаць наперад".
У час сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў канцы 2018 г. была дасягнута дамоўленасць аб стварэнні сумеснай рабочай групы для абмеркавання розных аспектаў інтэграцыі і праблемных пытанняў.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/politics/view/belarus-davno-napravila-moskve-svoi-predlozhenija-po-uglubleniju-integratsii-makej-344513-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/integracyyny-praces