Да канца мая транспартны парк Мінска папоўніцца 328 аўтобусамі і 60 электробусамі, большая частка тэхнікі ўжо паступіла. Пра гэта паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара ДП «Мінсктранс» Алег Дзюбенка, перадае БелТА.
«Гэтая тэхніка будзе задзейнічана ў тым ліку ў абслугоўванні ІІ Еўрапейскіх гульняў. На сённяшні дзень мы атрымалі 283 аўтобусы. Таксама паступілі 28 доўгіх электробусаў падвышанай ёмістасці і тры кароткія. Да канца мая павінны атрымаць яшчэ 25 кароткіх электробусаў», — сказаў Алег Дзюбенка. Усяго ў Мінску ёсць 137 трамваяў, 801 тралейбус і 1560 аўтобусаў. Сярэдні ўзрост тралейбусаў і аўтобусаў — 9,5 года (пры тэрміне службы 10 гадоў), трамваяў — 11 гадоў (пры тэрміне службы 15).
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/transpart