Пасяджэнне Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года прайшло пад старшынствам прэм'ер-міністра Сяргея Румаса.
На пасяджэнні быў разгледжаны ход работ па падрыхтоўцы аб'екта для арганізацыі харчавання ўдзельнікаў ІІ Еўрапейскіх гульняў у Вёсцы спартсменаў. Таксама заслуханы даклады пра гатоўнасць Нацыянальнага алімпійскага стадыёна «Дынама» да правядзення мерапрыемстваў Гульняў, добраўпарадкаванне тэрыторыі Мінска, рамонт дарог, тратуараў, прывядзенне ў належны стан будынкаў. Акрамя таго, разгледжаны пытанні прыцягнення сцюардаў да правядзення Гульняў і культурная праграма форуму.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/euragulni-2019
[4] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rumas