Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка падпісаў указ №150 "Аб афіцыйных геральдычных сімвалах", якім засноўваюцца герб і сцяг Магілёўскага раёна, паведамляе БЕЛТА [1] са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
Герб Магілёўскага раёна ўяўляе сабой варажскі шчыт, перасечаны двума хвалістымі палосамі серабрыстага і зялёнага колераў. У верхнім полі размешчана фігура рыцара з мячом у паднятай руцэ, а ўнізе намаляваныя тры кветкі лёну. Сцяг будзе блакітнага колеру, а ў яго цэнтры - герб раёна.
Геральдычныя сімвалы Магілёўскага раёна засноўваюцца ў мэтах захавання і развіцця яго гістарычных традыцый.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/u-mogilevskogo-rajona-pojavilsja-svoj-gerb-i-flag-344563-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyouski-rayon