Прычынай пажару ў саборы Парыжскай Божай Маці, верагодна, стала кароткае замыканне. Пра гэта Інфармуе Meduza [1] са спасылкай на Associated Press.
Пра тое, што следства разглядае версію кароткага замыкання, таксама заявіла [2] крыніца CNN. Пры гэтым суразмоўца выдання адзначыў, што «на дадзеным этапе не выключаюцца і іншыя гіпотэзы».
Ачаг узгарання быў размешчаны ля асновы шпіля сабора.
Пасля пажару ў Нотр-Даме пракуратура Парыжа заявіла пра адсутнасць сведчанняў падпалу. Асноўнай версіяй таго, што адбылося, стала ненаўмыснае ўзгаранне. Меркавалася, што яно было звязана з правядзеннем рэстаўрацыйных работ у саборы.
Спасылкі
[1] https://meduza.io/news/2019/04/18/veroyatnoy-prichinoy-pozhara-v-nort-dame-nazvali-korotkoe-zamykanie
[2] https://edition.cnn.com/2019/04/18/europe/notre-dame-fire-cause-short-circuit-intl/
[3] https://zviazda.by/be/tags/paryzh
[4] https://zviazda.by/be/tags/notr-dam