Ён павінен прайсці ў 2021 годзе, паведамляе Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР).
У 2018 годзе яно правяло ў краіне чэмпіянат свету па лоўлі рыбы фідэрам сярод клубаў. Арганізацыя гэтага спартыўнага мерапрыемства была высока ацэнена Міжнароднай федэрацыяй рыбалоўнага спорту ў прэснай вадзе (FIPSed) і членамі спартыўных дэлегацый каманд-удзельніц. У выніку нашай краіне было прапанавана разгледзець пытанне правядзення ў 2021 годзе ў Беларусі кангрэса Міжнароднай федэрацыі рыбалоўнага спорту. У цяперашні час у ёй прадстаўлена каля 90 краін.
“Плануецца, што кангрэс 2021 года будзе выбарным: такая падзея праходзіць раз у чатыры гады і збірае максімальную колькасць прадстаўнікоў федэрацый розных краін свету, таму мы і зацікаўлены ў яго правядзенні", адзначыў старшыня БТПР Юрый Шумскі. Канчатковае рашэнне аб месцы правядзення маштабнага форуму па рыбалоўным спорце ў 2021 годзе будзе прынята з 2 па 4 мая ў Алматы (Казахстан), дзе адбудзецца чарговы кангрэс.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/amatarskae-rybaloustva
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruskae-tavarystva-palyaunichyh-i-rybalovau