У Токіа смеццявоз пасля сутыкнення з аўтамабілем уехаў у натоўп пешаходаў, перадае NHK [1].
У выніку сутыкнення пацярпелі каля 10 чалавек. Удакладняецца, што маці з двухгадовым дзіцем знаходзяцца ў коме.
На месцы працуюць ратавальнікі і паліцыя.
ДТЗ адбылося ў адным з цэнтральных раёнаў Токіа. У выніку сутыкнення смеццявоз перавярнуўся і збіў некалькіх мінакоў.
Спасылкі
[1] https://www3.nhk.or.jp/nhkworld/en/news/20190419_27/
[2] https://zviazda.by/be/tags/yaponiya