Каля 100 тысяч мінчан пакутуюць ад стэнакардыі. Захворванне часта з'яўляецца першапачатковай праявай ішэмічнай хваробы сэрца (ІХС) і лічыцца найбольш распаўсюджанай прычынай смяротнасці насельніцтва ў свеце, паведамляе [1] БелТА.
"У Мінску стэнакардыя адзначаецца практычна ў 100 тысяч гараджан. Яна падвойвае рызыку развіцця значных сардэчна-сасудзістых ускладненняў, у тым ліку інфаркту міякарда", - распавялі ў цэнтры эпідэміялогіі, гігіены і грамадскага здароўя.
Прыблізна траціна пацыентаў з хранічнай ІХС пакутуе ад стэнакардыі, да 30% пацыентаў працягваюць адчуваць сімптомы стэнакардыі праз месяц пасля хірургічнага метаду паляпшэння крывацёку праз звужаныя каранарныя артэрыі (рэваскулярызацыі). Захворванне аказвае адмоўны ўплыў на якасць жыцця і вядзе да трохкратнага павелічэння рызыкі інваліднасці, 1,5-кратнага павелічэння рызыкі страты працы.
Спецыялісты адзначаюць, што стэнакардыя не да канца распазнаецца ў 43,3% пацыентаў з ІХС, 44% пацыентаў з частымі прыступамі стэнакардыі атрымліваюць неаптымальную антіангінальную тэрапію.
Западозрыць у сябе такое захворванне можна па цяжару ў грудзях. Нездарма стэнакардыю называюць яшчэ грудной жабай.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/okolo-100-tys-minchan-stradajut-stenokardiej-344568-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[3] https://zviazda.by/be/tags/serca
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk