Аб гэтым заявіў Прэзідэнт падчас Паслання беларускаму народу і Нацыянальному сходу. «Звязда» вядзе [1] анлайн-трансляцыю прамовы кіраўніка дзяржавы.
"Галоўныя прыярытэты — дабрабыт народа, міралюбная знешняя палітыка, нацыянальная бяспека. Тры стаўпы ўпэўненага курсу нашай краіны", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Ен адзначыў, што падмурак паспяховай дзяржавы — моцная эканоміка.
Паводле яго слоў, за гады нашай незалежнасці мы зрабілі нямала.
Валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва па парытэту пакупніцкай здольнасці вырас амаль у пяць разоў. А аб'ём прамысловай вытворчасці перавышаны ў два з паловай разы.
“Мы не сталі на шлях бескантрольнага перадзелу ўласнасці. Не знішчылі тую спадчыну, якая дзесяцігоддзямі стваралася на выпаленай пасляваеннай зямлі. Мы яе захавалі і прымножылі. І ўсё гэта дзякуючы працы нашых людзей, якія на світанні незалежнасці і пры заробках у 20 долараў верылі ў Беларусь і аднаўлялі тое, чым мы сёння ганарымся. Удыхнулі новае жыццё ў тыя прадпрыемствы, якія былі на мяжы згубы і спусташэння ў пачатку дзевяностых”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Беларуськалій, нафтаперапрацоўчыя заводы, МАЗ, БЕЛАЗ, МТЗ, БМЗ – гэта далёка не ўвесь пералік. Іх прадукцыю без усялякага перабольшання ведаюць ва ўсіх кутках планеты. Сёння гэта стала нашым нацыянальным здабыткам, упэўнены кіраўнік дзяржавы, але мы не спыняемся на дасягнутым.
У краіне ствараюцца новыя ўзоры спецыяльнай тэхнікі, электратранспарту, аўтамабіляў і камплектуючыя да іх, сучасная інавацыйная сельскагаспадарчая, ваеная тэхніка. І такіх прыкладаў шмат.
“Беларуская эканоміка і надалей будзе будавацца на аснове развіцця буйных прадпрыемстваў і вытворчасцяў. Гэта наш прыярытэт", — падкрэсліў беларускі лідар.
Пра малы и сярэдні бізнэс
"Мы падалі годныя ўмовы для развіцця малога і сярэдняга бізнесу. Справа за імі. Дзейнічайце. Але памятайце, што вакол нашых гігантаў вам заўсёды знойдзецца праца. Гэтым мы вырашым асноўныя задачы: стварэнне новых працоўных месцаў і імпартазамяшчэнне”.
Ён звярнуў на гэта асаблівую ўвагу, паколькі ў апошні час у грамадстве толькі і чуваць — малы і сярэдні бізнэс. На яго думку, часам заклікі да такіх відаў дзейнасці ператвараюцца ў "тарбешнікі" і "мяшэчнікі". Нам такая перспектыва не патрэбна. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: давайце не будзем забываць, хто прыносіць нам славу і багацце, маючы на ўвазе буйныя прадпрыемствы. Пры гэтым ён не адмаўляе правы людзей, якія хочуць заняцца малым і сярэднім бізнесам.
Для урада, Нацыянальнага банка першарадная задача выключыць усё тое, што сёння стрымлівае эканамічны рост
“У апошнія гады ў краіне мадэрнізавана больш за пяцьсот буйных прамысловых прадпрыемстваў. Створаны новыя вытворчасці ў дрэва- і металаапрацоўцы, будаўнічай і тэкстыльнай галінах, фармацэўтыцы, харчовай прамысловасці, якія сёння працуюць годна і эфектыўна”, — дадаў ён.
Разам з тым выкананне асобных праектаў неапраўдана зацягнулася. Перш за ўсё, гэта тычыцца Светлагорскага ЦКК, Добрушскай фабрыкі "Герой працы", Завода газетнай паперы ў Шклове. Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на мадэрнізацыю нашых двух нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў, “каб мы не хадзілі з працягнутай рукой".
Ён даручыў ураду завяршыць рэалізацыю асноўных інвестыцыйных праектаў на працягу бліжэйшых двух гадоў, вывесці на эфектыўную працу, забяспечыўшы стоадсоткавую загрузку магутнасцяў.
“Беларусь індустрыяльная — вось наш шлях развіцця. Мэта — стварэнне камфортнага жыцця ў кожным кутку краіны. Прынцыпова важна выключыць усё тое, што сёння стрымлівае эканамічны рост. Для урада, Нацыянальнага банка гэта першарадная задача”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Нам неабходна павышаць эфектыўнасць работы рэальнага сектара. Савету Міністраў варта прымаць больш дзейсныя меры, упэўнены беларускі лідар.
Усе суб'екты гаспадарання знаходзяцца ў аднолькавых умовах — курс рубля, працэнтныя стаўкі, іншыя ўмовы для ўсіх адзіныя, а працуюць па-рознаму. Практыку, калі прадпрыемствы імкнуцца кампенсаваць сваю безгаспадарлівасць бюджэтнымі сродкамі, трэба спыніць канчаткова.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20190418/1555603047-syonnya-prezident-zvernecca-sa-shtogadovym-paslannem
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-ekanomika
[4] https://zviazda.by/be/tags/paslanne-belaruskamu-narodu-i-nacyyanalnamu-shodu