18 красавіка ў 23:10 ў цэнтр аператыўнага кіравання Барысаўскага падраздзялення МНС па тэлефоне паступіла паведамленне аб загаранні склада Барысаўскага камбінату тэкстыльных матэрыялаў, пішуць [1] на сайце Міністэрства па надзвычайных справах. Калі да месца выкліку прыбылі ратавальнікі, усярэдзіне было шчыльнае задымленне.
Будынак склада аднапавярховы, выкарыстоўваецца для захоўвання гатовай прадукцыі (тэкстыльнае валакно ў рулонах). Калі пачаўся пажар, унутры знаходзілася 9,38 тон гатовай прадукцыі - усяго 134 рулона па 70 кілаграм. Пажар лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі - паведамілі ў Міністэрстве.
У выніку агнём знішчаны 2,1 тон (30 рулонаў) гатовай прадукцыі. Работнікі МНС выратавалі яшчэ 104 рулона. Будынак склада не пашкоджаны. Тэхналагічны працэс прадпрыемства не парушаны.
Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія прычыны - неасцярожнае абыходжанне з агнём. Вінаватыя асобы ўстанаўліваюцца.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/253769/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/mns