У Батсване здабылі алмаз рэдкага сіняга колеру. Аб гэтым паведамляе [1] Lenta.ru са спасылкай на на Mining.com. [2]
Аб знаходцы абвясціла ботсванская дзяржаўная кампанія Okavango Diamond Company ў сераду, 17 красавіка. Алмаз мае авальную форму, яго маса складае 20,46 карата.
Самародак назвалі «Блакітны Акаванга» у гонар дэльты Акаванга - самай вялікай унутранай дэльты планеты, якая пры гэтым не мае сцёку ў сусветны акіян.
Сінія брыльянты масай у адзін карат могуць каштаваць ад 150 да 170 тысяч даляраў.
Спасылкі
[1] http://lenta.ru
[2] http://www.mining.com/
[3] https://zviazda.by/be/tags/batstvana
[4] https://zviazda.by/be/tags/almaz
[5] https://zviazda.by/be/tags/pryroda